На фотаздымках, размешчаных на некаторых іранскіх навінавых сайтах і шырока распаўсюджаных у сацыяльных сетках, бачна, як Фрыяс абапіраецца на Ахмадзінежада, як яны трымаюцца за рукі і яна плача.

Між тым, згодна з ісламскім канонам, мужчына і жанчына, якія не з’яўляюцца сваякамі, не павінныя дакранацца адно да аднаго. Іранскія чыноўнікі і дыпламаты абмяжоўваюцца паклонамі, замест таго каб паціскаць руку замежным калегам жаночага полу.

Некаторыя кансерватыўныя палітыкі крытыкуюць Ахмадзінежада, кажучы, што ў Каракасе ён парушыў нормы ісламу.

Дэпутат парламента Махмуд Пурфатэмі сказаў, што духоўнае кіраўніцтва краіны мусіць асудзіць прэзідэнта і забараніць яму рабіць любыя «антыісламскія» крокі. Іншы дэпутат выказаў меркаванне, што паводзіны «найвышэйшай службовай асобы выканаўчай улады» не былі годнымі.

Ахмадзінежад публічна не адрэагаваў на крытыку яго паводзінаў падчас пахавання.

Дэпутат Мухамед Муртаедзіні, які ездзіў у Каракас з Ахмадзінежадам, адмаўляе, што прэзідэнт абняў маці Чавэса. Паводле дэпутата, гэты фотаздымак няправільна інтэрпрэтуецца, і абдымкаў не было. Ахмадзінежад, сказаў Муртаедзіні, проста не хацеў пакрыўдзіць пачуцці маці Чавэса, якая назвала іранскага прэзідэнта «сынам».

Між тым, асуджэнне паводзінаў і заяваў Ахмадзінежада працягваецца.

У паведамленні, апублікаваным на ягоным сайце на мінулым тыдні, Ахмадзінежад заявіў, што ён быў упэўнены, што Чавес вернецца ў свет жывых разам з Ісусам Хрыстом і імамам Махдзі, які, паводле шыіцкай рэлігійнай дактрыны, сышоў у падполле, але аднойчы з’явіцца, каб прынесці справядлівасць у свет.

9 сакавіка аятала Мухамед Яздзі, чалец Асамблеі рэлігійных экспертаў, параіў Ахмадзінежаду ўстрымацца ад каментароў па рэлігійных пытаннях.

Апошні раунд крытыкі Ахмадзінежада адбываецца на фоне барацьбы за ўладу паміж прэзідэнтам і яго магутнымі кансерватыўнымі апанентамі на чале з духоўным лідарам Ірана, аяталой Алі Хаменэі.

Другі, апошні прэзідэнцкі тэрмін Ахмадзінежада заканчваецца ў жніўні сёлета.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?