У зборную Польшчы па футболе не будуць прымацца асобы, якія не валодаюць польскай мовай.

Пра гэта заявіў у жывым эфіры тэлеканала TVN24 старшыня Польскага футбольнага саюза Збігнеў Бонек. «Калі хтосьці не ведае польскай, то ён не паляк» — сказаў ён.

Новае правіла не будзе распаўсюджваецца на цяперашніх гульцоў зборнай, а тычыцца новых футбалістаў,
паведамляе Польскае радыё.

У сённяшняй зборнай ёсць два футбалісты, якія кепска размаўляюць на польскай. Гаворка пра народжаных у Францыі Дам’ена Перкіса, які цяпер выступае за іспанскі «Рэал Бетыс» і Людавіка Абраньяка («Бардо»).

А першапраходцам у польскай зборнай стаў нігерыец Эмануэль Алісадэбе, які ў 1997—2000 гг. выступаў за варшаўскую «Палонію», быў заўважаны кіраўніцтвам польскага футбола і запрошаны ў зборную з атрыманнем грамадзянства.

Зараз Алісадэбе гуляе за грэцкую «Верыю», цікава, што менавіта ў матчы супраць «Верыі» футбаліст АЕКа Георгіс Кацыдзіс прывітаў забіты гол нацысцкім жэстам, за што быў пажыццёва дыскваліфікаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?