У зборную Польшчы па футболе не будуць прымацца асобы, якія не валодаюць польскай мовай.
Пра гэта заявіў у жывым эфіры тэлеканала TVN24 старшыня Польскага футбольнага саюза Збігнеў Бонек. «Калі хтосьці не ведае польскай, то ён не паляк» — сказаў ён.
Новае правіла не будзе распаўсюджваецца на цяперашніх гульцоў зборнай, а тычыцца новых футбалістаў,паведамляе Польскае радыё.
У сённяшняй зборнай ёсць два футбалісты, якія кепска размаўляюць на польскай. Гаворка пра народжаных у Францыі Дам’ена Перкіса, які цяпер выступае за іспанскі «Рэал Бетыс» і Людавіка Абраньяка («Бардо»).
А першапраходцам у польскай зборнай стаў нігерыец Эмануэль Алісадэбе, які ў
Зараз Алісадэбе гуляе за грэцкую «Верыю», цікава, што менавіта ў матчы супраць «Верыі» футбаліст АЕКа Георгіс Кацыдзіс прывітаў забіты гол нацысцкім жэстам, за што быў пажыццёва дыскваліфікаваны.