Сімвал Мінска ў інтэрпрэтацыі Дзмітрыя складаецца з двух частак: верхняя ўвасабляе млын, ніжняя — вежы-вароты ў горад.
Дызайнер Дзмітры Краўчанка.
Сімвалам Ліды стаў Лідскі замак, зведзены да спрошчанага знака.
Вобраз Бабруйска — абгрызенае бабром бервяно.
Дызайнер адлюстраваў лагатып Стоўбцаў у выглядзе трох стылізаваных слупоў, якія, паводле легенды, калісьці раскапалі мясцовыя жыхары.
Вобраз Капыля перададзены ў выглядзе кавадлы з молатам, як памяць пра тое, што некалі ў горадзе жылі рамеснікі, якія шылі абутак.
У вобразе Смаргоні захаваны мядзведзь, як сімвал таго, што тут працавала мядзведжая акадэмія.
Сімвалам Салігорска стаў крышталь.
.. А Сянно — спрошчаны вобраз герба ў выглядзе снапоў і двух косаў.
Вобраз Слуцка адсылае да слуцкіх паясоў.
У вобразе Барысава чытаюцца два ключа ...
.. а ў вобразе Магілёва — леў.
Сімвал Турава ўяўляе сабой стылізаваную назву горада.
У вобразе Гродна захаваны алень св. Губерта.
Цікава, што Дзмітры прыдумаў таксама вобраз для Вільні, гістарычна беларускага горада.
Дызайнер Дзмітры Краўчанка у гэтым годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў і ў якасці дыпломнага праекта зрабіў сімвалы беларускіх гарадоў. Выкладчыкі ацанілі яго працу ў 10 балаў, піша Tut.by.
— Тэма брэндынгу гарадоў у апошні час стала моднай, таму вырашыў паспрабаваць свае сілы. У рамках дыпломнага праекта ахапіў 16 гарадоў, у тым ліку Мінск. Выдаткаваў на працу два месяцы, — распавядае Дзмітры.
У аснове візуальных вобразаў гарадоў ляжыць гістарычны аспект.
— Каб знак не быў сухім шаблонам, я адштурхнуўся ад гарадскіх легенд. Падкладкай абраў фон горада, — удакладняе дызайнер.