Жонку кіраўніка Азербайджана Мехрыбан Аліеву вылучылі кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах. Гэта зрабіла партыя «Свет дэмакратычнага Азербайджана».
Партыя «Свет дэмакратычнага Азербайджана», як адзначае крыніца, была створана некалькі гадоў таму. Асаблівай актыўнасцю да гэтага часу не адрознівалася. З улікам таго, што дзеючы прэзідэнт Ільхам Аліеў ужо быў вылучаны на чарговы тэрмін, мяркуецца, што ўключэнне ў выбарчую кампанію жонкі прэзідэнта з’яўляецца «новай стратэгіяй кіруючай каманды».
Наўрад ці адна з праўладных партый вырашылася б вылучыць кандыдатуру першай лэдзі без адпаведнага распараджэння або парады зверху, — мяркуюць эксперты.
Прэзідэнцкія выбары ў Азербайджане плануецца правесці восенню 2013 года. Пра намер удзельнічаць у іх заявілі ўжо некалькі прадстаўнікоў апазіцыі. Адзіным кандыдатам ад апазыційных сілаў, як чакаецца, можа стаць драматург Рустам Ібрагімбекаў. Ільхам Аліеў на гэтых выбарах можа быць абраны на трэці тэрмін.