Скардзіцеся на дрэнны сэкс? Хутчэй за ўсё, вашаму арганізму не хапае вітамінаў! Якасць вашага сэксуальнага жыцця вызначаецца балансам чатырох вітамінаў у арганізме, лічаць аўстралійскія навукоўцы.

Навукоўцы прыйшлі да высновы, што наяўнасць у дастатковай колькасці чатырох вітамінаў — А, С, Е і комплекс вітамінаў В — абумоўлівае якасць палавога жыцця як у мужчын, так і ў жанчын.

Гэтыя вітаміны можна ўжываць, напрыклад, у выглядзе таблетак, узгадніўшы, на ўсялякі выпадак, іх прыём — колькасць і якасць прэпаратаў — з вашым лекарам. Кансультацыя патрэбна для таго, каб пераканацца, што ў вашым арганізме не ўзнікне іх небяспечны лішак, які не менш шкодны, чым і дэфіцыт.

Але, вядома, ёсць і больш натуральны шлях: паглынаць вітаміны праз здаровае харчаванне. На шчасце, усе гэтыя вітаміны часта сустракаюцца і гародніне і садавіне. Так, вітаміна С шмат змяшчаецца ў цытрусавых, ягадах і ў ківі. Вітаміны групы В ёсць у бананах, бульбе, у марской рыбе. Вітамін А мы атрымліваем разам з яйкамі, печанню, рыбіным тлушчам і малочнымі прадуктамі (такімі, як сметанковае масла, смятана, цэльнае малако). Вітамін Е ў вялікай колькасці прадстаўлены ў раслінных алеях, вотруб'і, міндалі, соі, грэцкіх арэхах, памідорах і бараніне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?