Нігерыйская футбольная федэрацыя (NFF) пажыццёва дыскваліфікавала ўсіх удзельнікаў двух матчаў аматарскай лігі, якія скончыліся з лікам 79:0 і 67:0. Клубы, якія прымалі ўдзел у гульні, дыскваліфікаваныя на 10 гадоў.

У заяве NFF адзначаецца, што імёны і фатаграфіі футбалістаў і суддзяў, якія абслугоўвалі матчы, будуць апублікаваныя.

Матчы «Плата Юнайтэд Фіджэрс» — «Акурба» (79:0) і «Поліс Машын» — «Бабаяра» (67:0) прайшлі ў пачатку ліпеня. «Плата Юнайтэд Фідэрс» і «Поліс Машын» змагаліся за першае месца ў плэй-оф чацвёртага дывізіёна аматарскай лігі (шосты па значнасці дывізіён чэмпіянату Нігерыі).

Перад матчамі апошняга тура паказчыкі гэтых каманд былі роўнымі, таму павышэнне ў класе павінен быў атрымаць клуб, які выйграе свой матч з больш буйным лікам.

«Плата Юнайтэд Фідерс» у першым тайме забіў сем мячоў,

а ў другой палове сустрэчы адправіў мяч у сетку варот суперніка яшчэ 72 разы. Футбалісты «Поліс Машын» выйгралі ў першым тайме з лікам 6:0, а пасля перапынку забілі 61 гол.

Калі б вынікі гульняў былі пакінутыя ў сіле, гэтым клубам стаў бы «Плата Юнайтэд Фідэрс». Аднак кіраўніцтва лігі аператыўна адмяніла вынікі абедзвюх сустрэч.

Уладальнік «Бабаяра» Шуаібу-Гара Ахмед Гомбе пасля матчу з «Фідэрс» заявіў, што ён рэкамендаваў камандзе не прымаць удзелу ў гульні, аднак супрацоўнікі клуба адмовіліся выконваць яго ўказанне. Пасля матчу Гомбе заявіў, што распускае каманду і запатрабаваў ад паліцыі расследаваць абставіны гульні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?