У Следчым камітэце пакуль не раскрываюць акалічнасці справы.
24-гадовы Аляксандр Белабокі з Гродна знік 20 ліпеня разам з машынай «Аўдзі 100». Ён знаходзіўся ў раёне вёсак Брузгі і Каменка Гродзенскага раёна, калі яго мабільнік перастаў адказваць.
Па непацверджанай інфармацыі, падазраваны затрыманы. А аўто паспелі перагнаць у Мінск і выставіць на продаж.
У ліпені пад Мінскам забілі жанчыну, каб яе аўтамабіль прадаць. Пакуль ішлі пошукі, злачынцы перагналі аўто ў Расію.
***
«Вясёлым быў, шчырым, — прыгадвае сябра Вера. — Не хаваў, што думае пра іншых. Дапамагаў па магчымасці. За тры гады, што ведала Сашу, ні разу не бачыла ў яго ў руках алкаголь.
Ён быў адзіным дзіцем у сям’і. А год таму пахаваў бацьку — хварэў».
Вера дакладна не ведае, што здарылася. Але кажа, што яго забіў знаёмы праз машыну.
«Саша працаваў інструктарам у аўташколе. Але нядаўна звольніўся. Ён любіў машыны: пераядычна пакупаў, даводзіў да ладу і мяняў».
0
0
0
0
0
0