Ветрам разбураныя адзіны купал і крыж, а таксама пашкоджаны дах царквы Ушэсця Гасподняга ў вёсцы Заскавічы Маладзечанскага раёна (Мінская вобласць).
Праваслаўны святар зняў відэаролік і, размясціўшы яго ў інтэрнэце, просіць дапамогі ў аднаўленні храма.
Настаяцель іерэй Сергій Давыдзенка просіць ва ўсіх дапамогі, бо прыход вельмі маленькі, амаль усе пенсіянеры. Сваімі сіламі цяжка сабраць суму, неабходную на рамонт даху, аднаўленне купала і крыжа.
24 ліпеня на youtube.com ён напісаў: «Трэба аднавіць да восеньскай непагадзі, пакуль сезон дазваляе зрабіць гэта з найменшымі выдаткамі.
Будаўнікі яшчэ ў 1996 г. першапачаткова дапусцілі памылкі пры будаўніцтве даху і купала, з-за чаго частка апорных канструкцый даху прыйшла ў непрыдатнасць,а храм застаўся без купала і крыжа».
Адрас царквы: 222317, Мінская вобл., Маладзечанскі р-н, в Заскавічы, вул.Зарэчная, 13,
Тэлефоны: 8 (029) 6352812, 8 (0176) 727510, Настаяцель іерэй Сергій Давыдзенка
Ахвяраванні можна пералічыць на Яндэкс-кашалёк 410011420734182
У Рэспубліцы Беларусь грошы можна пералічыць на р/р 3015202900015 у аддзяленні ААТ «Белаграпрамбанк» у г. Маладзечна, УПП 600421728, код 914.
0
0
0
0
0
0