Уладзімір Уродніч.
Выступае Леанід Хобатаў.
Анатоль Бараноўскі.
Гаўрыла Вашчанка.
Ігар Кашкурэвіч.
28 жніўня ўканферэнц-залі Палаца мастацтваў развітваліся з выбітным мастаком Арленам Кашкурэвічам, які памёр 26 жніўня ва ўзросце 84 гадоў.
Развітацца з Народным мастаком прыйшлі ягоныя сябры і калегі — Генадзь Бураўкін, Адам Глобус, Гаўрыла Вашчанка, Дзяніс Раманюк, Анатоль Івашчанка, Сяргей Харэўскі, Руслан Вашкевіч і іншыя выбітныя дзеячы беларускай культуры.
На развітанне прыйшло болей за сто чалавек.
Над труной вісеў класічны партрэт Арлена Кашкурэвіча, у нагах мастака — адна з ягоных карцін.
Развітанне атрымалася надзвычай шчырым — прысутныя не стрымлівалі эмоцый, па шэрагах неаданаразова праходзіў шэпт «Ён быў насамрэч святы!».
0
0
0
0
0
0