У Швейцарыі цяпер можна аплаціць перасылку лістоў з дапамогай SMS. Замест таго, каб купляць марку і наклейваць на канверт, трэба толькі адправіць SMS са словам «марка» на кароткі нумар. Кошт паведамлення складае 1,2 шв.франка.
У паведамленні ў адказ карыстальнік SMS атрымлівае код, які трэба напісаць у правым верхнім куце канверта. Пры апрацоўцы на пошце код чытаецца машынай і служыць доказам аплаты адпраўлення. Код сапраўдны на працягу 10 дзён з моманту аплаты.
Аплата лістоў SMS — кодамі дзейнічае ў тэставым рэжыме. Эксперымент будзе доўжыцца год.У ім бяруць удзел два швейцарскія сотавыя аператары — Swisscom і Sunrise. Новым спосабам можна аплачваць толькі паштовыя адпраўленні пэўных фарматаў: памерам да 25 на 17,6 см, вагой да ста грамаў і таўшчынёй не больш за два міліметры.
0
0
0
0
0
0