Такія высокія прыбыткі за апошні год ёй забяспечылі ганарары за фінальную частку канцэртнага тура MDNA, які ўзбагаціў спявачку на 305 мільёнаў даляраў.

На другім месцы рэйтынгу размясцілася эпатажная «каралева монстраў» Лэдзі Гага, якая зарабіла 80 мільёнаў долараў. Апошні гастрольны тур Born This Way Ball прынёс ёй 160 мільёнаў.

Тройку лідараў замыкае рок-музыка Джон Бон Джові, чый прыбытак у мінулым годзе склаў 79 мільёнаў долараў. За ім ідзе амерыканскі выканаўца кантры-музыкі Тобі Кіт, які зарабіў 65 мільёнаў долараў. Праўда, для гэтага ён не толькі даваў канцэрты, але і паспяхова развіваў сваю сетку рэстаранаў.

На пятым месцы знаходзіцца брытанскі рок-квартэт «Колдплэй». Кожнае выступленне прыносіла калектыву ў сярэднім каля 3 мільёнаў долараў, што ў выніку дазволіла набраць суму ў 64 мільёны. На шостым месцы з 58 мільёнамі долараў знаходзіцца канадскі спявак Джасцін Бібер, паведамляе РІА «Новости».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?