Фота газеты «Коммерсант».

Фота газеты «Коммерсант».

Расія і Украіна дамовіліся аб значным зніжэнні цаны на газ.

«Газпром» і «Нафтагаз» падпісалі дапаўненне, якое дае магчымасць «Газпрому», што ён і мае намер рабіць — прадаваць Украіне газ па цане 268,5 даляра за тысячу кубоў. Цяпер гэтая цана каля 400 даляраў была», — сказаў Пуцін на прэс-канферэнцыі па выніках пасяджэння расійска-ўкраінскай міждзяржаўнай камісіі.

Беларусь, дарэчы, плаціць за расійскі газ 160 даляраў.

Пуцін таксама дадаў, што Расія гатова ісці насустрач Украіне ў газавай сферы.

Таксама Расія размесціць 15 млрд даляраў з Фонду нацыянальнага дабрабыту ў суверэнныя еўрааблігацыі Украіны ў 2013 і 2014 гадах. Пад 5% гадавых.

Пра гэта паведаміў журналістам міністр фінансаў РФ Антон Сілуанаў.

«Гэта будуць еўрааблігацыі, частка ў гэтым годзе, частка ў наступным. Менш, натуральна, у гэтым годзе», — сказаў Сілуанаў.

Пры гэтым Уладзімір Пуцін запэўніў, што пытанне ўступлення Украіны ў Мытны саюз не абмяркоўвалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?