А ззаду легкавіка ён прымацаваў гістарычны нацыянальны герб меншага фармату.
Вялікі герб на капоце мае ўнізе класічную стужку, на ёй навацыя ад гаспадара легкавіка, подпіс «BREST».
Малафарматныя «Пагоні» і бел-чырвона-белыя сцяжкі на Брэстчыне — з’ява даволі распаўсюджаная. Найбольш часта сустракаюцца класічныя гербы «Пагоня». Бываюць і варыяцыі. Прыкладам, сустракаюцца бел-чырвона-белыя сцяжкі з надпісам «Жыве Беларусь!».
Аўтааматары аддаюць перавагу здымным нацыянальным гістарычным беларускім сімвалам на магнітнай аснове. Гэта дазваляе без заўвагаў прайсці тэхнічны агляд.
0
0
0
0
0
0