Кульмінацыйная сцэна гэтага фільма - апакаліптычны бітва нацыстаў і партызан на гіганцкім тарфяным балоце - так і не была знятая. Аўтары сцэнарыя прыйшлі да высновы, што гледачы яе могуць не вытрымаць. І ўсё адно

з прэм'ерных паказаў гэтай стужкі «Беларусьфільма» «хуткія», што дзяжурылі каля кінатэатраў, везлі людзей з сардэчнымі прыступамі.

Работа рэжысёра Элема Клімава «Ідзі і глядзі», што выйшла на экраны ў 1985 годзе і суаўтарам якой з'яўляецца пісьменнік Алесь Адамовіч, у рэйтынгу найбуйнейшай сусветнай кінематаграфічнай базы дадзеных IMDb з'яўляецца найлепшым беларускім фільмам.

Ідэя прывязаць да еўрапейскай мапы кінастужкі той ці іншай краіны, якія атрымалі найлепшыя ацэнкі IMDb, прыйшла інтэрнэт -карыстальніку VictorVan.

На гэтай мапе

беларускі фільм суседнічае з жыццярадаснымі расійскімі «Джэнтльменамі ўдачы».

Ад лідара расійскага кінематографа адну з самых пранізлівых гісторый пра вайну аддзяляюць літаральна дзясятыя долі працэнта ў рэйтынгу (8,2 з 10 супраць 8,4).

Брытанскі часопіс Timeout London і зусім аддаў беларускаму фільму першае месца ў рэйтынгу «50 найвялікшых фільмаў пра Другую сусветную вайну».

«Узнёслы твор, які выкарыстоўвае кожны інструмент, даступны ў кінематаграфічным арсенале, каб дасягнуць максімальна выразнага, часам да млоснасці, эфекту, - пракаментавалі сваё рашэнне эксперты выдання. -

Гэты фільм часта параўноўваюць з «Апакаліпсісам сёння» Копалы ў тым, як ён паказвае нарастанне вар'яцтва самотнага чалавека, які ўсё глыбей і глыбей апускацца ў жахі вайны».

Фільм стаў класікай, і паўплываў на развіццё ваеннага кінематографа. Гэты ўплыў можна заўважыць у культавым фільме Стывена Спілберга «Выратаваць радавога Раяна». У якім менавіта эпізодзе - знайдзіце самі. Гэта добрая нагода перагледзець абедзве стужкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?