«10 студзеня Уладзімір Някляеў нарэшце пагадзіўся вызваліць мяне ад абавязкаў свайго намесніка. Скончылася мая праца ў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду». Прашу нікога не шукаць якіх-небудзь падтэкстаў: я ўжо год не мог выконваць свае абавязкі ў сувязі з прафесійнай занятасцю, а таксама ўзмоцненай працай па завяршэнні доктарскай дысертацыі. Дый здароўе пакідае жадаць лепшага, — піша Фядута ў сваім блогу.

Літаратуразнаўца і паліттэхнолаг Аляксандр Фядута быў адным з стваральнікаў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду». Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года ён, супрацоўнік перадвыбарчага штаба Уладзіміра Някляева, некалькі месяцаў прасядзеў у СІЗА КДБ. Быў прызнаны вязнем сумлення, вызвалены пад падпіску. У 2011 асуджаны на два гады ўмоўна па «справе Плошчы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?