vesti.ru

vesti.ru

У ім канструктар дзеліцца з кіраўніком РПЦ душэўнымі перажываннямі і сумненнямі з нагоды сваёй адказнасці за смерці людзей, забітых з аўтамата, які ён стварыў.

«Мой душэўны боль невыносны, адно і тое ж невырашальнае пытанне: калі мой аўтамат пазбаўляў людзей жыцця, значыць, і я, Міхайла Калашнікаў, дзевяноста тры гады, сын сялянкі, хрысціянін і праваслаўны па веры сваёй, вінаваты ў смерці людзей, хай нават ворагаў?» — пытаецца Калашнікаў у патрыярха.

Таксама ў лісце ён дзеліцца думкамі пра лёс краіны і чалавецтва.

«Так, павялічваецца колькасць храмаў і манастыроў на нашай зямлі, а зло ўсё роўна не меншае!.. Дабро і зло жывуць, суседнічаюць, змагаюцца і, што самае страшнае, зміраюцца адно з адным у душах людзей — вось да чаго я прыйшоў на захадзе свайго зямнога жыцця. Атрымліваецца нейкі вечны рухавік, які я так хацеў вынайсці ў маладыя гады. Святло і цень, дабро і зло — дзве супрацьлегласці аднаго цэлага, не здольнага існаваць адно без аднаго? І няўжо Усявышні ўсё так і стварыў? І чалавецтву гібець вечна ў такіх суадносінах?» — пытаецца канструктар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?