15 студзеня ў Мінску пачнецца продаж электронных праязных білетаў на трамвай. Пра гэта паведаміла намеснік генеральнага дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс» Ірына Якубоўская.

фота Вадзіма Заміроўскага, Tut.by

фота Вадзіма Заміроўскага, Tut.by

«Электронны праязны будзе ўяўляць сабой пластыкавую картку накшталт карткі для аплаты праезду ў метрапалітэне. Як і папяровыя праязныя, яны будуць прадавацца на 10, 15 дзён, месяц і дзейнічаць з 1 лютага», — паведаміла Якубоўская.

Паводле яе слоў, на электронны білет будзе налічвацца кошт, аналагічны кошту папяровых праязных. Акрамя гэтага, трэба будзе заплаціць залогавы кошт — 12 тысяч рублёў.

Пры ўваходзе ў трамвай уладальніку электроннага праязнога трэба будзе паднесці яго да электроннага кампосцера ці валідатара (прылада для праверкі дакументаў на электронных носьбітах), які светлавым і гукавым сігналамі паведамляе, што паездка аплачана.

Праверку аплаты будуць ажыццяўляць кантралёры, якія будуць забяспечаны адпаведнымі тэрміналамі. Прычым перад заходам кантралёраў у салон валідатары будуць блакавацца.

Продаж электронных праязных на трамвай будзе ажыццяўляцца ў 139 кіёсках агенцтва «Мінсктранс». З сакавіка плануецца арганізаваць продаж і ў касах метрапалітэна.

Як паведамлялася раней, да 1 сакавіка плануецца абсталяваць электроннымі кампосцерамі і валідатарамі ўсе аўтобусы і тралейбусы. Сістэма электронных білетаў павінна ў поўным аб'ёме пачаць працаваць да мая гэтага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?