Расійская кампанія « Уралкалій» у бліжэйшы час можа заключыць кантракт з Кітаем па пастаўках калію па цэнах вышэйшых за тыя, на якія разлічваў Пекін, піша газета «Камерсант» са спасылкай на крыніцу.

З сакавіка бягучага года цану калію могуць падняць і для Бразіліі.

Па словах крыніц, бакі хочуць паспець заключыць здзелку да кітайскага Новага года, які святкуецца 30 студзеня. Цана будзе складаць $300-320 за тону. Раней Кітай чакаў цану на ўзроўні $280-290 за тону.

Перамовы, па словах крыніц, ускладняе «Беларуськалій», які таксама шукае шляхі збыту назапашаных на складзе угнаенняў. «Але з-за рэпутацыі не надта надзейнага пастаўшчыка перамовы з Беларуссю будуць весціся ў апошнюю чаргу», — дадала крыніца.

Як вынікае з кантэксту, крыніцай газеты быў хтосьці з «Уралкалія» — былых партнёраў, а цяпер канкурэснтаў беларускай кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?