Міліцыянту, які выклаў у Інтэрнет відэа здзекаў байцоў «Беркута» з казака Міхаілам Гаўрылюком, прыйшлося збегчы з краіны з-за пераследаў сваімі калегамі.

Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю ТСН.

Паводле афіцэра, імя якога журналісты змянілі з меркаванняў бяспекі, відэа да яго трапіла выпадкова. Калега па службе перапісаў відэа на камп'ютар Дзяніса (так называюць міліцыянта журналісты) і змантаваў яго, але забыўся сцерці. Калі Дзяніс убачыў запіс, то быў шакаваны.

«Я нават не ведаю, якое слова падабраць. Гэта нават не абурэнне … Крыўдна стала за тое, што зараз адбываецца татальная хлусня, і ўсё ў гэта вераць», — сказаў міліцыянт, расказаць людзям праўду.

Па словах Дзяніса, да прагляду гэтага відэазапісу ён сам не верыў, што калегі выкрадаюць еўрамайданаўцаў і здзекуюцца з іх. Відэазапіс ён перадаў іншаму, які выклаў яе ў інтэрнэт.

Дзяніс напісаў заяву на звальненне з органаў. Пасля гэтага на яго пачалася сапраўднае паляванне. Афіцэру давялося пакінуць краіну. Яго кабінет апячатаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?