Адзін з найбагацейшых людзей Ганконга кароль нерухомасці Сесіль Чао Цзэ-Цунг падвоіў суму, якую прапануе любому мужчыну, які заваюе сэрца яго дачкі і здолее пераканаць яе выйсці замуж. Цяпер бацька гатовы заплаціць 120 мільёнаў даляраў. Праблема у тым, што любімая дачка Чао Цзэ-Цунга — лесбіянка.

Першая яго прапанова, якая складала 65 мільёнаў даляраў, з'явілася ў 2012 годзе, пасля таго як Гігі Чао сабралася заключыць шлюб са сваёй партнёркай, сувязь з якой працягвалася 7 гадоў. Тады мільярдэр заявіў, што ад жаніха, які здолее скіраваць яго дачку на шлях традыцыйнай арыентацыі, патрабуецца толькі «шчодрасць і добрае сэрца».

З тых часоў на сэрца і руку Гігі Чао прэтэндавалі 20 тысяч кандыдатаў. Аднак пераборлівая нявеста — актывістка ЛГБТ супольнасці — вынесла гарбуза кожнаму.

Але Сесіль Чао Цзэ-Цунг не адчайваецца. У адным з інтэрв'ю ён заявіў, што верыць, што яшчэ не позна «змяніць Гігі», і што адзінае чаго ён для яе хоча «добрага замужжа і дзяцей, якія ўзначаляць яго кампанію».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?