Прэм'ер Украіны Мікалай Азараў праводзіць закрытае пасяджэнне ўрада, дзе заслухоўваецца справаздача МУС аб сітуацыі ў краіне.

Аб сітуацыі ў краіне інфармуе намеснік міністра ўнутраных спраў Віктар Ратушняк. Міністр Захарчанка па невядомых прычынах да Азарава не з'явіўся.

Азараў, адкрываючы пасяджэнне, запатрабаваў, каб у зале засталіся толькі тыя міністры, якія маюць доступ да сакрэтных і цалкам сакрэтным звестак.

Пасяджэнне працягваецца без старонніх вачэй за зачыненымі дзвярыма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?