На Майдане Незалежнасці дзейнічае трэцяя сіла, якая правакуе абодва бакі, яе прадстаўнікі і страляюць у пратэстоўцаў.

Такое меркаванне выказаў былы начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны Аляксандр Скіпальскі ў інтэрв'ю «Коммерсант-Украіна».

«МУС фактычна робіць выгляд, што не заўважае, як у яго пад носам дзейнічаюць крымінальныя групоўкі па ўзгадненні з асобнымі прадстаўнікамі ўлады. Таму большасць супрацоўнікаў сілавых структур, якія працуюць на Майдане, дэзарыентаваны і не да канца разумеюць, што адбываецца. Ды і майданаўцы таксама, мяркуючы па ўсім, не разумеюць, што тут дзейнічае трэцяя сіла, якая правакуе абодва бакі. Вось гэтая трэцяя сіла і ёсць тэрарысты ў поўным разуменні гэтага слова. Бо яны працуюць з мэтай запалохвання насельніцтва», - адзначыў ён.

Ён удакладніў, што пад «трэцяй сілай» маюцца на ўвазе наёмнікі.

«Гэта бандыты, якія за грошы страляюць у людзей. СБУ і МУС варта было б іх затрымаць, але яны, на жаль, гэтага не робяць… Я лічу, гэта наёмнікі», — дадаў былы начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?