У Кіеве дэманстранты ахоўваюць усе важныя дзяржаўныя будынкі і патрулююць сталіцу. А вось у Харкаве сёння можа быць горача.
Там у Палацы спорту сабраліся лідары Партыі рэгіёнаў і Кампартыі з паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў краіны і Крыма. Сам Віктар Януковіч і ягоныя найбліжэйшыя паплечнікі туды не прыбылі.
У абед вакол палаца пачалі збірацца дэманстранты, праціўнікі паваленага рэжыму. Іх лічбы большае і ўжо дасягнула некалькіх тысяч. Яны скандуюць «Зэку — нары», «Усход і Захад разам», «Банду гэць».
Лічба дэманстрантаў дасягнула 30 тысяч.
0
0
0
0
0
0