Грамадская калегія па скаргах на прэсу ў Расіі прызнала, што сюжэт Дзмітрыя Кісялёва «Украінскае веча» адрозніваецца ганебна нізкай якасцю і фармуе лжывы вобраз рускай журналістыкі.

Пра гэта гаворыцца ў рашэнні калегіі, тэкст якога размешчаны на яе сайце.

«Сюжэт «Украінскае веча», сканструяваны ў логіцы падгонкі жыцця пад прапагандысцкую «калодку», падмацаваныя вырванымі кадрамі рэпартажу, «выведзеныя» абагульненні вядучага адрозніваюцца ганебна нізкай якасцю, з разлікам на неразборлівасць, непатрабавальнасць, усёеднасць інфармацыйна залежнай часткі расійскага грамадства», - гаворыцца ў рашэнні расійскай калегіі.

У дакуменце таксама гаворыцца пра тое, што сюжэт «Украінскае веча», не спрыяючы ўмацаванню даверу народаў, фармуе лжывы вобраз рускай журналістыкі, рускай культуры, расійскага грамадства ў вачах украінскай аўдыторыі.

«Сюжэт «Украінскае веча» можа быць прызнаны дастаткова тыповым, адпаведным «трэнду» падмены аналізу праблем і прычын іх узнікнення абмеркаваннем і дыскрэдытацыяй асобных персанажаў або груп грамадзян, на прадастаўленне аўдыторыі гатовых рэцэптаў і цэтлікаў там, дзе культура дэмакратыі і культура журналістыкі прадугледжваюць прадастаўленне грамадзяніну інфармацыі для разважанняў, самастойнай ацэнкі, сумеснага абмеркавання», - лічаць члены Калегіі.

Такое рашэнне рэзюмуе разгляд скаргі ўкраінскай камісіі па журналісцкай этыцы на асвятленне падзей Еўрамайдану вядучым праграмы «Весті неделі» Дзмітрыем Кісялёвым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?