Народны дэпутат ад «УДАРу», прадстаўнік прэзідэнта ў Крыме Сяргей Куніцын перасцярог кіраўніцтва Крыма ад далейшых правакацый.

Як паведамілі УНІАН у прэс-службе «УДАРу», па словах Куніцына, асобы, якія нагнятаюць сітуацыю ў Крыме і ладзяць правакацыі, павінны разумець, што, спрабуючы падаць цяперашнюю сітуацыю крымчанам як карысць, яны тым самым нясуць у іх дома бяду.

«Група людзей, пад выглядам спробы атрымаць больш шырокія паўнамоцтвы для аўтаноміі, ставяць Крым на мяжу страты аўтаноміі. Яны павінны разумець, што чым далей яны парушаюць Канстытуцыю і законы, тым больш дзяржава мае права на легітымныя крокі, пачынаючы з таго, што ў Вярхоўнай Радзе могуць прыняць пастанову аб роспуску парламента Крыма», - адзначыў Куніцын.

Паводле яго слоў, крымскія татары, якія 26 лютага праявілі сябе з найлепшага боку, з'яўляюцца моцным фактарам. «Яны заўсёды паводзілі сябе жорстка з уладай. Мы апынуліся ва ўнікальнай сітуацыі часоў маладой Украіны: татары паказалі сябе як дзяржаўнікі, калі выйшлі і абаранілі Украіну», - адзначыў дэпутат.

«Я хачу астудзіць усе гарачыя галовы. Я гатовы сустракацца з усімі, акрамя тэрарыстаў. З імі трэба размаўляць па-іншаму і не дапусціць у краіне самавольства. Я хачу, каб гэта пачуў і Канстанцінаў, і Аксёнаў, таму што для кіраўніцтва ўрадам Крыма трэба мець адпаведную кваліфікацыю і разумець ступень адказнасці перад людзьмі», - падкрэсліў «ударавец».

Куніцын заўважыў, што нельга параўноўваць захоп дзяржаўных адміністрацый у Заходняй Украіне, калі людзі былі максімум з палкамі, з цяперашнім захопам будынка парламента Крыма. «Гэта былі кваліфікаваныя, навучаныя людзі, узброеныя сучаснай зброяй. Калі прааналізаваць вопыт Афганістана, дзе ўжо 40 гадоў ідзе вайна, то можна сказаць, што вайну пачаць проста, а выйсці з яе практычна немагчыма. Гэта павінны разумець усе датычныя да правакацыі», - адзначыў Куніцын.

Як паведамляе УНІАН, Вярхоўная Рада Крыма на пазачарговай сесіі 27 лютага прызначыла на 25 мая рэферэндум па пашырэнні магчымасцяў рэгіёну, адправіла ў адстаўку галаву Савета міністраў АРК Анатоля Магілёва і абрала новым прэм'ерам аўтаноміі Сяргея Аксёнава, які з'яўляецца лідарам партыі «Рускае адзінства».

Таксама спікер вярхоўнай рады Крыма Уладзімір Канстанцінаў заявіў, што лічыць Віктара Януковіча дзейным прэзідэнтам Украіны.

Аксёнаў таксама заявіў, што кадравыя перастаноўкі ў рэгіёне ўзгоднены з Януковічам, і ён лічыць яго дзейным кіраўніком дзяржавы.

Даведка УНІАН. 22 лютага стала вядома, што Януковіч пакінуў сваю рэзідэнцыю «Межыгор'е». Дакладнай інфармацыі аб яго месцазнаходжанні да гэтага часу няма. У той жа час крыніцы паведамляюць, што ён у Расіі.

ВР адхіліла Януковіча ад выканання паўнамоцтваў прэзідэнта Украіны і прыняла рашэнне правесці прэзідэнцкія выбары 25 мая.

Акрамя таго, 25 лютага Вярхоўная Рада падтрымала заяву аб прыцягненні Януковіча да міжнароднага трыбуналу.

Ён абвешчаны ў міжнародны вышук.Народны дэпутат ад «УДАРу», прадстаўнік Прэзідэнта ў Крыме Сяргей Куніцын перасцярог кіраўніцтва Крыма ад далейшых правакацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?