Лідар гурту 30 seconds to Mars Джарэд Лета падчас канцэрту на «Мінск-Арэне» 10 сакавіка звярнуўся па-беларуску да гледачоў: «Я цябе кахаю», паведамляе карэспандэнт «Нашай Нівы».

Джарэд таксама сказаў, што ён — за мір, і ўсе народы павінны быць адзін аднаму сябрамі.

Нагадаем, што тыдзень таму Джарэд Лета на цырымоніі ўручэння «Оскара» ў Лос-Анджэласе заявіў пра салідарнасць з Украінай і Венесуэлай:

«Дэманстранты ва Украіне і Венесуэле мы думаем пра вас сёння. Мы хочам, каб вашыя мары збыліся, каб сталі рэальнасцю».

Гэты сюжэт выразаў Першы расійскі канал і, адпаведна, не паказалі падчас рэтрансляцыі на АНТ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?