Яе імя згадваецца найперш, калі гавораць «беларуская эстрада».Колькі гадоў спаўняецца сёння? Нетактоўнае пытанне. Сама Паплаўская зазвычай адказвае на яго: 28.
Яна гадавалася ў сям'і з багатымі музычнымі традыцыямі: яе бацька, хармайстар Канстанцін Паплаўскі, разам з Генадзем Цітовічам ствараў Беларускі дзяржаўны народны хор. Пасля была філармонія, «Верасы», дзе Ядвіга спаткалася з будучым мужам, з якім яны вось ужо колькі часу — дуэт «Шчаслівы выпадак». Вашай увазе — пяць хітоў Ядвігі Паплаўскай (і Аляксандра Ціхановіча, вядома).
«Завіруха». (Словы Г. Бураўкін, музыка Э.Ханок).
«Я у бабушки живу». (І.Шаферан, Э.Ханок).
«Малиновка». (А.Папярэчны, Э.Ханок).
«Счастливый случай». (Л.Рубальская, Э.Ханок).
«Цыганка». (Л.Дранько-Майсюк, А.Ціхановіч).