Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун прызначыў генерал-маёра Крысцін Лунд, ураджэнку Нарвегіі, камандуючым Узброенымі сіламі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па падтрыманні міру на Кіпры.
Лунд стала першай жанчынай на гэтай пасадзе, паведамляе Цэнтр навін ААН.
Па дадзеных Цэнтра, у Крысцін Лунд за плячыма — 34 гады ваеннай службы і ўдзелу, як у нарвежскіх, так і міжнародных ваенных аперацыях, у тым ліку — у сілах ААН і NATO. Крысцін Лунд скончыла два нарвежскія ваенныя ВНУ, а таксама атрымала ступень магістра стратэгічных даследаванняў у Вайсковым каледжы Узброеных сіл ЗША.
0
0
0
0
0
0