Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк заклікае Захад ўвесці супраць Расіі дадатковыя жорсткія санкцыі, каб спыніць агрэсію Крамля.

Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю нямецкай газеце Frankfurter Allgemeine.

Па словах Яцанюка, толькі вельмі жорсткія санкцыі змогуць супрацьстаяць таму, што Расія робіць ва Украіне, і прымусіць Маскву пайсці на перамовы. Пры гэтым ён адзначыў, што прамая сустрэча Уладзіміра Пуціна і новага прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі немагчымая.

«У нас не засталося даверу да расійскага ўрада. Масква заўсёды будзе махляваць. Цяпер мы можам весці перамовы з Расіяй толькі ў жэнеўскім фармаце з удзелам чатырох бакоў: Украіны, ЕС, ЗША і Расіі», — сказаў Яцанюк.

Ён таксама дадаў, што Украіна ніколі не змірыцца з анексіяй Крыма. Па словах Яцанюка, Кіеў ужо звярнуўся ў міжнародныя суды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?