На гэтай пасадзе Сяргей Ткачоў змяніў Валерыя Кандратчыка, які стаў адным з двух яго першых намеснікаў. 

Нагадаем, што на «Амкадор» былы эканамічны дарадца Аляксандра Лукашэнкі працаўладкаваўся ў жніўні 2012 года. Звольнены з Адміністрацыі прэзідэнта Ткачоў быў прызначаны першым намеснікам генеральнага дырэктара. Пасаду генеральнага дырэктара да нядаўняга часу займаў Валерый Кандратчык.

Дарэчы, на «Амкадоры» і ў іншых кампаніях, якія належаць сенатару Аляксандру Шакуціну, працуе нямала былых чыноўнікаў, піша «Ежедневник». Так, яшчэ адзін першы намеснік гендырэктара ААТ «Амкадор» — гэта Аляксандр Нахаенка, былы кіраўнік БРСМ. У дырэкцыю ўваходзіць Сяргей Радаман — былы намеснік старшыні Мінгарвыканкама. Таксама ў холдынгу і звязаных з ім структурах працуюць Мікалай Касцень (былы гендырэктар «Аўтагідраўзмацняльніка» і МАЗа), Іван Шчэрба (экс-міністр транспарту і камунікацый) ды інш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?