Украінскі Львоў не будзе змагацца за права прыняць зімовыя Алімпійскія гульні 2022, паведамляецца на афіцыйным сайце Міжнароднага алімпійскага камітэта.

Замест гэтага ўкраінскі горад засяродзіць намаганні на конкурсе за правядзенне Алімпійскіх гульняў ў 2026 годзе.

Рашэнне было чакана на фоне зацяжнога палітычнага крызісу і ваеннага канфлікту ў краіне.

Сталіца Алімпіяды-2022 будзе названа летам 2015 ў Малайзіі, а Гульні-2018 пройдуць у паўднёвакарэйскім Пхенчхане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?