У нецвярозага мінчука, які купаўся ў фантане, нага засела ў пракладзеных па дне фантана трубах. Спатрэбілася дапамога ратавальнікаў.
Сігнал у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Мінскага Гарадскога ўпраўлення МНС паступіў 19 ліпеня ў 18:17.
Прыбыўшы праз шэсць хвілін да месца выкліку на Партызанскі праспект да палаца культуры МАЗ ратавальнікі выявілі ў фантане мужчыну.
Малады чалавек (1988 г.н.) у нецвярозым стане вырашыў пакупацца, але паслізнуўся, а яго правая нага засела ў дэкаратыўных трубах, пракладзеных па дне фантана.
Работнік, які абслугоўвае фантан, перакрыў ваду. Ратавальнікі з дапамогай ручнога гідраўлічнага інструмента разблакавалі нагу.
Пасля агляду брыгадай хуткай дапамогі мужчына быў перададзены супрацоўнікам міліцыі.
X
0
0
0
0
0
0