politika.rs

politika.rs

Кіраўнік урада Сербіі Аляксандр Вучыч папрасіў садзейнічаць паляпшэнню вобразу яго краіны ў свеце ў вядомага французскага акцёра Жэрара Дэпард'ё.

Пра гэта заявіў журналістам сам Вучыч, які прыняў Дэпард'ё ў чацвер у Бялградзе. Па словах сербскага прэм'ера, пакуль яны не дамовіліся ні пра якое канкрэтнае супрацоўніцтва, але акцёр «выказаў вялікую павагу да Сербіі, сербскай гісторыі і ў некаторай ступені да сербскай палітыкі».

Дэпард'ё, у сваю чаргу, заявіў, што Сербія з'яўляецца «вялікай малой краінай з вялікай гісторыяй і культурай», і распавёў, што ён атрымаў ад Вучыча ў падарунак сербскае віно і прадукты.

Акцёр асабліва адзначыў, што рады, што Сербія не далучылася да санкцый заходніх краін, уведзеных у адносінах да Расіі ў сувязі з сітуацыяй вакол Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?