29 жніўня Алег Косак з в. Забор'е, што ў Вілейскім раёне, разам з сынам і дачкой сабралі каля 750 баравікоў.
Месца збору Алег карэспандэнту Край.бай не адкрыў. Сказаў толькі, што мае вялікі досвед у «ціхім паляванні» і добра ведае, дзе і якія грыбы можна збіраць. Але ў асноўным з лесу аддае перавагу высакароднаму грыбу — баравіку. Алег Косак нарадзіўся і вырас у вёсцы, таму з дзяцінства любіць збіраць грыбы і ходзіць у іх за кожны год.
Такі «ўлоў» ў яго ўпершыню.
Падставай для рэкорду стаў сёлета артыкул у газеце пра грыбніка, які сабраў 300 баравікоў. Алег вырашыў абавязкова пабіць гэты рэкорд.
29 жніўня ён адправіўся ў лес разам з дачкой Валерыяй і сынам Віталём. І дзень быў удалым.
Сведчаннем рэкорду сталі фатаграфіі. Грыбы Алег Косак лічыў сам, а вось да вечара важдацца з імі на кухні прыйшлося жонцы. Частка з 750 баравікоў была засушана, частка — звараная і замарынаваў.
Па словах грыбніка, летась столькі баравікоў не было.
Гэты год на іх ўраджайны. У адным месцы ён знаходзіў і да 100 штук.