Група навукоўцаў устанавіла, што чалавек упершыню заразіўся вірусам імунадэфіцыту ў 1920-х гадах на тэрыторыі, дзе зараз знаходзіцца сталіца Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Кіншаса (былы Заір).
Да гэтай высновы навукоўцы прыйшлі пасля генетычнага аналізу віруса, атрыманага з узораў крыві, узятых у Кіншасе ў 1959 годзе. Вынікі даследавання былі апублікаваныя ў часопісе Science.
Акрамя таго, была пацверджана версія, што ВІЧ з'яўляецца муціраваным вірусам шымпанзэ, з якімі чалавек, верагодна, заразіўся ў ходзе кантакту з заражанай крывёю.
Фактарамі, якія спрыялі распаўсюджванню віруса ў ДРК, маглі стаць гандаль сэкс-рабынямі, хуткі рост насельніцтва і нестэрыльныя іголкі.
На ператварэнне ВІЧ у пандэмію ў сваю чаргу паўплывалі мясцовыя жалезныя дарогі, паслугамі якіх да канца саракавых гадоў паспелі скарыстацца каля мільёна чалавек.