Фота ўкраінскіх «кібаргаў» (абаронцаў аэрапорта) выклала валанцёрская група «Вярніся жывым». Гэтыя людзі некалькі тыдняў бароняць ад прарасійскіх баевікоў аэрапорт Данецка, які мае важнае стратэгічнае значэнне. Калі баевікі захопяць лётнішча, яны будуць «легальнае» месца для базавання сваёй авіяцыі.

«Гэта менавіта тыя, хто абламаў планы Пуціна ў Славянску. Хто не даў пайсці далей. Яны ўсе жывыя, праўда, вельмі стаміліся.

Хлопцы ваююць зараз за аэрапорт. Фотаздымкі зробленыя на сумежных з аэрапортам тэрыторыях. Выдаткуйце трохі часу — паглядзіце ў іх твары. Асабліва ў вочы», — гаворыцца ў нататцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?