У Мазырскім раёне кіроўца аўтобуса перад смерцю паспеў з'ехаць на абочыну, каб выратаваць пасажыраў.

Пра гэта паведаміла старшы інспектар упраўлення ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама Кацярына Радзівонава.

«Здарэнне адбылося недалёка ад вёскі Прудок Мазырскага раёна. Кіроўцу рэйсавага аўтобуса стала дрэнна, ён паспеў з'ехаць з дарогі і затармазіць. Ніхто з пасажыраў не пацярпеў. Яны спрабавалі аказаць дапамогу 60-гадоваму шафёру, але выратаваць яго не ўдалося», — распавяла Кацярына Радзівонава.

Папярэдняя прычына смерці — спыненне сэрца. Мазырскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па гэтым факце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?