Байцы Добраахвотніцкага украінскага корпуса Правага сектара і 93 асобнай механізаванай брыгады ўзброеных сіл Украіны занялі 6 лістапада вёску Опытнэ каля Данецкага аэрапарта, паведаміла сёння блогерка Алена Білазерска, сяброўка ПС.
Білазерска (злева) сярод байцоў ПС і ўкраіскай арміі ў ліпені 2014 года.
Данецкі аэрапорт застаецца ці не самай «гарачай» кропкай канфлікту.
«Тым самым мы нарэшце змянілі лінію фронту на нашу карысць — а то ўсё яны на нашы пасты лезлі», — напісала блогерка, якая з чэрвеня асабіста ўдзельнічае ў аперацыях са зброяй, у Facebook.
З раёну Опытнэ да ўкраінскіх пазіцый часта падыходзілі выведна-дыверсійныя групы расейскіх баевікоў.
Відэа, знятае падчас аперацыі.
Выведка і пяхота Правага сектара прайша да вёскі і скрозь яе. Потым у Опытнэ зайшла вайсковая бранятэхніка. Сустрэч з праціўнікам не было, але, як піша Білазерска, баевікі няўдала спрабавалі накрыць украінцаў рэактыўнай артылерыяй.
У гэты ж дзень у аэрапорце загінуў самы малады абаронца — «Север».