Паводле новага даследавання, апублікаванага HealthDay News, дапамагчы прадухіліць развіццё аўтызму ў дзяцей з групы рызыкі можа сумесны з бацькамі прагляд тэлевізара.

vuspehe.org

vuspehe.org

Да групы з падвышанай рызыкай даследчыкі аднеслі дзяцей, якія мелі старэйшых братоў ці сясцёр — аўтыстаў. Назіралі 54 сям’і, частка з якіх праходзіла курс тэрапіі праглядамі, відэапраграмы выкарыстоўваліся дзеля ўстанаўлення зваротнай сувязі як пошуку індывідуальнага стылю зносінаў з дзіцём. У межах тэрапіі цягам 5 месяцаў паўгадавалым немаўлятам паказвалі відэа з мэтай падвысіць уважлівасць, камунікатыўныя здольнасці і сацыялізацыю. Іншыя сем’і сталіся кантрольнай групай. Паводле справаздачы, апублікаванай у The Lancet Psychiatry, па гэтых пазіцыях быў адзначаны прагрэс у тых, хто праходзіў тэрапію.

«Дзеці з аўтызмам, як правіла, атрымліваюць лячэнне, пачынаючы з 3 да 4 гадоў», — растлумачыў Джонатан Грын, прафесар дзіцячай і падлеткавай псіхіятрыі ва Універсітэце Манчэстэра. «Але нашы вынікі паказваюць, што пры наяўнасці ранніх маркераў рызыкі аўтызму — такіх, як адсутнасць увагі або зніжэнне грамадскай цікавасці і ўдзелу — прымяненне такіх метадаў на працягу першага года жыцця можа паменшыць развіццё сімптомаў аўтызму пазней».

Іншыя эксперты пагадзіліся, што ранняе ўмяшанне з'яўляецца ключавым фактарам. «Даследаванні паказалі, што тонкія маркеры аўтызму могуць быць ідэнтыфікаваныя на працягу першага года жыцця», — тлумачыць д-р Рон Марына, дацэнт кафедры педыятрыі ва ўніверсітэцкай бальніцы Уінтрап у Мінэоле, Нью-Ёрк. «Відэа зваротнай сувязі здаецца натуральным і патэнцыйна вельмі магутным пашырэннем умяшання ў той час і спосаб, калі яно можа быць найбольш эфектыўным», — дадаў ён.

Зарана казаць, што гэта – прарыў у лячэнні аўтызму, патрабуюцца глыбейшыя і працяглыя па часе даследаванні, але, безумоўна, такі параўнальна просты спосаб карэкцыі дае надзею бацькам, якія сутыкнуліся з аўтызмам, і шанец дзецям на паўнавартасную сацыялізацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?