У Пінску 20-гадовы хлопец памёр пасля ўжывання спайсу, паведамілі БелТА ва УСК па Брэсцкай вобласці.

Труп юнака быў знойдзены на лесвічнай пляцоўцы шматкватэрнага жылога дома ў мікрараёне Лугі. Паводле папярэдніх звестак, смерць наступіла ад ужывання невысветленага рэчыва.

Падчас праверкі следчыя выявілі, што ў пад'ездзе, дзе было знойдзена цела мужчыны, жыве яго знаёмы, да якога напярэдадні і заходзіў малады чалавек разам з двума сябрамі. Для гасцей 18-гадовы юнак вырабіў курыльную сумесь. У выніку ўжывання спайсу маладыя людзі страцілі прытомнасць. Ачуўшыся, двое хлопцаў выявілі, што трэці памёр.

У дачыненні да 18-гадовага маладога чалавека Пінскі міжраённы аддзел СК узбудзіў дзве крымінальныя справы: па ч.3 арт.328 (збыт асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва) і ч.1 ст.144 (прычыненне смерці па неасцярожнасці) КК РБ. Ён узяты пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?