Беларуская дэлегацыя возьме ўдзел у саміце Усходняга партнёрства ў Рызе толькі на раўнапраўнай аснове. Пра гэта 8 лютага ў эфіры тэлеканала АНТ заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

Макей падкрэсліў, што ў Беларусі разлічваюць, што дэлегацыя краіны будзе прымаць удзел у саміце. «Але пры гэтым мы адназначна кажам нашым еўрапейскім партнёрам, што мы павінны быць запрошаныя на раўнапраўнай аснове, мы павінны ўдзельнічаць на раўнапраўнай аснове, каб у адносінах да Беларусі не было ніякай дыскрымінацыі», — сказаў міністр.

Рашэнне аб тым, хто ўзначаліць дэлегацыю, будзе прынята пазней, адзначыў Макей.

Міністр дадаў, што Беларусь працягне свой удзел у праграме «Усходняе партнёрства» «да таго часу, пакуль будзем бачыць, што яна прыносіць карысць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?