Пракуратурай Мінскай вобласці ў суд Барысаўскага раёна накіравана справа ў дачыненні да 20-гадовага ваеннаслужачага тэрміновай службы адной з вайсковых часцей, дзеянні якога органам крымінальнага пераследу кваліфікаваны па арт. 454 КК (парушэнне правілаў нясення вайсковай службы) і ч. 2 арт. 455 КК (перавышэнне ўлады, спалучанае з насіллем).

Як паведаміла БелаПАН старшы памочнік пракурора Мінскай вобласці Ларыса Пархімовіч, згодна з прад'яўленым абвінавачаннем, ваеннаслужачы, праходзячы службу на пасадзе камандзіра аддзялення інжынерна-сапёрнага ўзвода ў вайсковым званні малодшага сяржанта, у адзін з дзён ліпеня 2014 года, знаходзячыся ў спальным памяшканні казармы, прымяніў у дачыненні да падначаленага фізічнае насілле, прычыніўшы пацярпеламу цялесныя пашкоджанні ў выглядзе пералому касцей носа, раны і кроввападцёку твару, якія адносяцца да катэгорыі лёгкіх цялесных пашкоджанняў, што пацягнула за сабой кароткачасовае расстройства здароўя.

Абвінавачваны знаходзіцца пад вартай.

За парушэнне правілаў нясення ўнутранай службы (арт. 454 КК) у адпаведнасці з крымінальным заканадаўствам можа быць прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 2 гадоў, а за перавышэнне ўлады, спалучанае з насіллем (ч. 2 арт. 455 КК) — пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў. Судом можа быць таксама прыменена канфіскацыя маёмасці і пазбаўленне права займаць пэўныя дзеянні або займацца пэўнай дзейнасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?