Воўк, які блукаў па вуліцах Віцебска і яго наваколлях, абясшкоджаны, паведамляе міліцэйскі тэлеграм-канал.

Нядаўна ў інтэрнет патрапіла відэа, на якім дзікая жывёла бегала па вуліцах горада і трымала ў страху мясцовых жыхароў. Горад патрулявала міліцыя.

Учора воўк быў заўважаны ў вёсцы Пестуніца Віцебскага раёна — яго пабачыла вяскоўка на сваім участку. Неадкладна былі выкліканы супрацоўнікі лясгаса і паляўнічыя.

Жывёлу застрэлілі.

Чытайце таксама:

Міліцыя кругласутачна патрулюе вуліцы Віцебска — па горадзе шнырыць галодны воўк

«Я такіх сабак ніколі не бачыла». Воўк ці сабака: хто трымае ў страху жыхароў Віцебска

З'явілася ВІДЭА, як у Налібоцкай пушчы сям'я ваўкоў ратуе ваўчанят ад мядзведзя

Клас
6
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
11
Абуральна
1