Па выніках 2014 года ЗША сталі сусветным лідарам па здабычы нафты, абагнаўшы Расію, вынікае з сярэднетэрміновага прагнозу Міжнароднага энергетычнага агенцтва (МЭА) да 2020 года.

За год ЗША павялічыў здабычу на 1,5 млн бар./суткі да 11,81 млн, аналагічны паказчык у Расіі за гэты перыяд вырас на 50 тыс. бар/суткі да 10,93 млн.

Саўдаўская Аравія па-ранейшаму займае 3-е месца. Рэч у тым, што МЭА пры падліку здабычы не ўлічвае газавы кандэнсат, які займае каля 15% у сумарнай здабычы краін АПЕК. Дзякуючы гэтаму Саўдаўская Аравія з'яўляецца сусветным лідарам па здабычы вадкіх вуглевадародаў.

У бліжэйшы час адрыў лідара будзе расці, прагназуе МЭА. Асноўны прырост здабычы ў ЗША да 2020 прыйдзецца на сланцавую нафту: калі ў мінулым годзе яе здабыча склала 3,6 млн бар. / суткі, то да 2020 г. яна вырасце да 5,2 млн, прагназуе агенцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?