Англійская прафесійны рэстлер Сцюарт Бенет кінуў выклік футбалісту «Манчэстар Юнайтэд» Уэйну Руні.

Бенет выклікаў нападніка на рынг у адплату за спробу сімуляцыі парушэння правілаў у матчы Кубка Англіі супраць «Прэстана», каманды з роднага горада рэстлера. Руні ў адказ аджартаваўся, што пагодзіцца, калі за яго будзе біцца іншы баец — Стыў Осцін па мянушцы Ледзяная Глыба. Бенет жа выбраў сабе ў напарнікі 37-гадовага форварда «Прэстана» Кевіна Дэвіса.

Рэстлер прапанаваў правесці бой праз шэсць тыдняў на знакавым шоу WrestleMania, якое праводзіцца з 1985 года. У гэтым годзе турнір адбудзецца 29 сакавіка ў Каліфорніі. Дэвіс і Осцін пагадзіліся паўдзельнічаць у камандным баі, такім чынам, засталося дачакацца толькі рашэння самога Руні.

Рэстлінг уключае ў сябе выкарыстанне баявых мастацтваў і элементы тэатральнага дзейства. Шоу прафесійнага рэстлінгу загадзя распісваюцца па сцэнары, змест якога трымаецца ў сакрэце. Усе прыёмы, дзеянні і дыялогі загадзя абумоўленыя пагадненнем паміж удзельнікамі імпрэзы. Рэстлінг асабліва папулярны ў краінах Паўночнай Амерыкі і ў Японіі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?