Падчас выступу гурту Brutto ў Вінніцы яго лідар Сяргей Міхалок прысвяціў песню «Танцуй!» з апошняга альбома «Ляпіса-Трубяцкога» «Матрошка» загінуламу падчас Еўрамайдану беларусу Міхаілу Жызнеўскаму.

«Вечная памяць героям, якія паклалі свае жыцці, абараняючы сваю радзіму, сваю зямлю, свае сем'і, сваю гісторыю, сваю нацыю ад дзікіх сабак. Слава героям! Слава Украіне! — крычаў Сяргей Міхалок. — Па традыцыі, мы, удзельнікі «Brutto» — беларуска-ўкраінскай брыгады — хочам узгадаць Міхаіла Жызнеўскага — нашага з вамі героя, які адным з першых склаў сваё жыццё, абараняючы мірных насельнікаў Майдану. І разам з братамі-украінцамі, мы, беларусы, сёння крычым: «Жыве Беларусь!» Мы ўсе ўжо шмат дзесяцігоддзяў пакутуем ад п'янага, брыдкага, бруднага, жахлівага і цёмнага, гулагаўскага і патрыярхальнага саўка. Дык няхай жа здохне гэты п'яны савок!»

На працягу канцэрта віннічане разам з групай некалькі разоў выкрыквалі патрыятычныя лозунгі «Жыве Беларусь!» і «Слава Украіне!». А ў знак падтрымкі беларускіх музыкаў на канцэрт некаторыя гараджане прыйшлі з бел-чырвонымі сцягамі, піша сайт vindaily.info.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0