Па стане на 1 студзеня 2008 года ў Беларусі дзейнічае 2.255 афіцыйна зарэгістраваных грамадскіх аб’яднанняў: 235 міжнародных, 722 рэспубліканскіх, 1.298 мясцовых і 19 саюзаў (асацыяцый) грамадскіх аб’яднанняў.

Як паведамляе афіцыйны інтэрнет‑сайт Міністэрства юстыцыі Беларусі, на працягу 2007 года ў Беларусі было зарэгістравана 100 грамадскіх аб’яднанняў, у тым ліку пяць міжнародных, 15 рэспубліканскіх, 12 абласных, 63 раённых і гарадскіх, пяць іншых мясцовых, а таксама два саюзы (асацыяцыі).

Паводле інфармацыі прэс‑службы Мінюста, сярод агульнай колькасці грамадскіх аб\’яднанняў больш за ўсё ствараецца маладзёжных арганізацый, а таксама аб\’яднанняў фізкультурна‑спартыўнай і дабрачыннай накіраванасці. Так, у Беларусі зарэгістравана 526 фізкультурна‑спартыўных, 348 дабрачынных, 309 асветніцкіх, культурна‑забаўляльных, выхаваўчых, 156 маладзёжных (у тым ліку дзіцячых — 21), 143 грамадскія аб’яднанні інвалідаў вайны і працы, ветэранаў, 106 навукова‑тэхнічных, 98 грамадскіх аб’яднанняў нацыянальных меншасцей, 70 грамадскіх аб’яднанняў прыхільнікаў аховы прыроды, помнікаў гісторыі, культуры, 40 творчых, 36 жаночых і 423 іншыя грамадскія аб’яднанні.

Прэс‑служба Мінюста таксама паведамляе, што па стане на 1 студзеня 2008 года ў Беларусі дзейнічае 15 зарэгістраваных палітычных партый, 36 прафсаюзаў, 64 фонды, у тым ліку чатыры міжнародныя, тры рэспубліканскія і 57 мясцовых. Зарэгістравана і пастаўлена на ўлік 1.114 аргструктур палітычных партый (65 абласных, 425 раённых і гарадскіх, 624 пярвічныя), 22.479 аргструктур прафсаюзаў (108 абласных, 770 раённых і гарадскіх, 21.564 пярвічных, 37 аб’яднаных) і 14.513 аргструктур іншых грамадскіх аб’яднанняў (547 абласных, 4.121 раённая і гарадская, 9.845 іншых).

У 2007 годзе таксама зарэгістраваны і пастаўлены на ўлік 52 новыя арганізацыйныя структуры палітычных партый, 453 новыя арганізацыйныя структуры прафсаюзаў, 2.839 новых арганізацыйных структур іншых грамадскіх аб’яднанняў, дзевяць фондаў — адзін міжнародны і восем мясцовых.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0