Расія можа знізіць пастаўкі нафты ў Беларусь у сувязі з скарачэннем паставак у РФ беларускага бензіну. Пра гэта паведамілі ТАСС у Мінэнерга РФ.

Міністэрства энергетыкі Расіі разгледзіць магчымасць скарачэння паставак нафты ў чэрвені, растлумачылі ў Мінэнерга.

«Расійскі бок мае права знізіць у запланаваным квартале аб'ёмы нафтавай сыравіны, якая пастаўляецца ў Рэспубліку Беларусь трубаправодным транспартам у выпадку недапастаўкі бензіну аўтамабільнага на велічыню, якая перавышае 10% ад узгодненага графіку паставак. Ужыванне расийскім бокам такога права будзе разгледжана ў чэрвені 2015 пры фарміраванні графіку транспарціроўкі нафты па магістральных трубаправодах за межы РФ на трэцім квартал 2015 па выніках выканання Рэспублікай Беларусь узгодненага графіку паставак бензіну аўтамабільнага у Расійскую Федэрацыю», — паведамілі ў Мінэнерга.

Пры гэтым Мінэнерга адзначае, што, згодна з зацверджаным балансам РФ па асноўных відах нафтапрадуктаў, у 2015 годзе аб'ём вытворчасці аўтамабільнага бензіну экалагічных класаў 4 і 5 складзе 36,8 млн тон пры аб'ёме спажывання 36 млн тон, што дазваляе прагназаваць стабільную сітуацыю на ўнутраным рынку Расіі нават у адсутнасці паставак беларускага аўтамабільнага бензіну.

Беларусь зноў часова спыніла пастаўкі нафтапрадуктаў на расійскі рынак у сувязі з неспрыяльнай кан'юнктурай цэнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0