За папраўкі да Закона аб кантролі над тытунём галасавалі 75 членаў Сейма Літвы, супраць ніхто не прагаласаваў, устрымаліся шэсць парламентарыяў.

Паводле словаў ініцыятараў прапановы, праблема курэння, асабліва сярод непаўналетніх, расце.

Аўтары паправак да закона спадзяюцца, што забарона курыць і мець пры сабе тытунёвыя вырабы ў дачыненні да непаўналетніх умацуе прэвентыўныя меры, знізіць маштабы курэння сярод асоб да 18 гадоў.

У кодэксе сцвярджаецца, што за курэнне тытунёвых вырабаў або падобных вырабаў (электронных цыгарэт), ці за захоўванне такіх вырабаў прадугледжаны штраф ад 14 да 28 еўра з канфіскацыяй тытунёвых або падобных вырабаў.

Штраф за парушэнне, здзейсненае асобамі малодшымі за 16 гадоў, будзе прызначаны бацькам або апекунам. За паўторныя парушэнні штраф складзе ад 28 да 86 еўра з канфіскацыяй тытунёвых вырабаў.

Да гэтага часу ў Законе аб кантролі над тытунём была зацверджана толькі забарона на продаж тытунёвых вырабаў асобам да 18 гадоў, куплю або перадачу ім тытунёвых вырабаў, але не быў вызначаны ўзрост, з якога чалавек можа курыць і мець пры сабе тытунёвыя вырабы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?